Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » АШУКОЎСКАЯ Часлава 

АШУКОЎСКАЯ Часлава

[н. 8.10.1932, мяст. Смаргонь Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл.], удзельнiца антыкамунiстычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргонi 1949—50 (Мядзельска-Смаргонскае маладзёжнае антыкамунiстычнае падполле). Пасля вайны вучылася ў Смаргонскай СШ. У 1949 пазнаёмiлася ў школе з вучнямi-антыкамунiстамi, ведала пра iснаванне арганiзацыi, спачувала падпольшчыкам, але да актыўнай дзейнасцi далучыцца не паспела. Яе, дзевяцiкласнiцу, органы МДБ арыштавалi ў канцы сак. 1950. Утрымлiвалася ў турме ў Маладзечне. Летам 1950 трыбуналам БВА асуджана (разам з групай удзельнiц Мядзельска-Смаргонскага падполля) да 8 гадоў канцлагераў «за недоносительство». Як малалетняя ўтрымлiвалася першы год у дзiцячай калонii ў Гомелi, працавала ў швейнай майстэрнi. Далейшы тэрмiн адбывала ў канцлагерах за Свярдлоўскам, дзе выкарыстоўвалася на розных цяжкiх работах. Летам 1954 вызвалена i вярнулася ў Смаргонь. Выйшла замуж за вайскоўца, якi ўсе гэтыя гады чакаў яе вяртання. З мужам i дзецьмi жыла ў розных мясцiнах Савецкага Саюза, а таксама ў ГДР. Пасля смерцi мужа жыве ў Туапсэ (Расія).

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".