Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АЎХІМЕНЬ Лаўрэн Лазаравіч
[9.8.1886, в. Цецяроўка Гродзенскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Бераставіцкі р-н Гродзенскай вобл. — 16.9.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 12.4.1938 у Мінску. Асуджаны «тройкай» НКВД 2.7.1938 як «член партыі эсэраў і нацыянал-фашысцкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.11.1959. Асабовая справа А. № 13233-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.