Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АРАМОВІЧ Ігнат Мікалаевіч
[? — 1875], педагог, мемуарыст, удзельнік паўстання 1863—64. З 1859 настаўнік матэматыкі ў Беластоцкай гімназіі. Належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі і актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы ўзброенага выступлення супраць царскіх улад. З крас. 1863 ад’ютант пры паўстанцкім ваенным начальніку Гродзенскага ваяв. Паплечнік і нязменны спадарожнік В.Урублеўскага. Увосень 1863 з ім і рэшткамі гродзенскіх паўстанцаў адышоў на тэрыторыю Польшчы (Любліншчыну). У студз. 1864, пасля разгрому атрадаў В.Урублеўскага, эміграваў. Апублікаваў (у Швейцарыі) падрабязныя ўспаміны пра паўстанне на Гродзеншчыне, у якіх апісаў баявыя дзеянні паўстанцаў, прыезд К.Каліноўскага да іх, змясціў тэксты бел. песень паўстанцаў. У 1872 вярнуўся ў Расію, быў арыштаваны і сасланы. Памёр у Казані.
Тв.: Marzenia. Pamiкtnik o ruchu partyzanckim w wojewуdztwie Grodzieсskim w 1863 i 1864 r. Bendlikon. 1865.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.