Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АНУШКЕВІЧ Вячаслаў Антонавіч
[1934, мяст. Ляхавічы Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Падчас арышту працаваў бухгалтарам. Арыштаваны 6.4.1957 у Ляхавічах па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 25. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» 20.6.1957 да 4 гадоў зняволення і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалены 6.4.1961. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.1.1992 прэзідыумам Брэсцкага абл. суда. Асабовая справа А. № 10468-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.