Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АЛЕКСАЎ (АЛЯКСАЎ) Пётр Аляксеевіч
[1897, Фердынанда (?), Балгарыя — 13.8.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. галоўнага механіка станказавода імя С.Арджанікідзе. Арыштаваны 10.2.1938 у Маскве па адрасе: 1-ы Баб’егародскі зав., д. 15/17, кв. 64. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 29.7.1938 за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 31.3.1956. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.