Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АГЕЕЎ Васіль Іванавіч
[1900, мяст. Бялынічы Магілёўскага пав., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?, Казахстан, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту начальнік рудніка ў Рыдэры Усходне-Казахстанскай вобл. Арыштаваны 2.2.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.10.1937 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Дата смерці невядома. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 17.10.1957.
Кр.: Книга Скорби.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.