Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » АБЯЗЬЯНІН Павел Сцяпанавіч
[1899, в. Займішча Горацкага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубpовенскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. вучоны сакратар Водна-меліяpацыйнага камітэта наpкамата земляробства БССР. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 30.12.1932 у Мінску па адрасе: вул. Слонімская, д. 28, кв. 2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 8.5.1933 як «член контррэвалюцыйнай дыверсійна-шпіёнскай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.7.1958. Асабовая справа А. № 11070-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.