Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ГЛІНСКІ Кастусь 

ГЛІНСКІ Кастусь

[8.2.1906, мяст. Прытычына (?) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобл. — 14.6.1987, Лондан, Вялікабрытанія], бел. паліт. дзеяч, юрыст, выдавец. Скончыў гімназію ў мяст. Дзісна і юрыдычны ф-т Віленскага ун-та. У 1930-я г. актывіст Беларускага студэнцкага саюза ў Вільні, удзельнічаў у выданні часопіса «Студэнцкая думка». Пазней уваходзіў у студэнцкую арганізацыю «Скарынія», быў рэдактарам-выдаўцом грамадска-навуковага і літаратурнага час. «Новая варта» («Novaja varta»), што выдаваўся ў Вільні ў 1931—32, 1934. У другой палове 1930-х г. працаваў суддзёй у Ашмянах. Пасля ўсталявання ў Зах. Беларусі ў 1939 савецкай улады арыштаваны дзяржбяспекай і асуджаны да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Анежскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. З кастр. 1941 у польскім корпусе Андэрса. Пасля вайны жыў у Вялікабрытаніі, прымаў актыўны ўдзел у бел. грамадскім і рэлігійным жыцці. Быў сябрам прэзідыума Беларускага вызвольнага фронту, старшынёй прадстаўніцтва Беларускай цэнтральнай рады ў Вялікабрытаніі, кіраўніком філіяла Антыбальшавіцкага блоку народаў у гэтай краіне.

Літ.: Канстанцін Глінскі (некралог) // Беларуская думка (ЗША). 1988. № 33.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".