Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРПЕНКА Аляксей Іванавіч
[3.1.1902, Тыфліс, цяпер Тбілісі, Грузія. — ?], скульптар. З сям’і рускага службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў у Саюзе мастакоў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: зав. Грушаўскі, д. 8, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.8.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з магаданскіх канцлагераў НКВД. Вызвалены 29.7.1944. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 10.10.1956. Асабовая справа К. № 7214-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 467]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.