Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ГРУЗЕЛЬ Вацлаў Пятровіч 

ГРУЗЕЛЬ Вацлаў Пятровіч

[24.9.1884, Сахачэўскі пав. Варшаўскай губ., цяпер Мазавецкае ваяв., Польшча — 21.8.1937, Масква, НКВД], дзяржаўны дзеяч. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1910-я г. вёў рэвалюцыйную работу ў Польшчы, на Каўказе і Украіне. Член СДКПіЛ і РСДРП. Удзельнічаў ва ўзброеных паўстаннях і партызанскіх выступленнях. Двойчы зняволены ў турме, сасланы. У 1918—21 служыў у Чырвонай арміі на Зах. і Паўдн. франтах. З 1921 старшыня Мінскага павятовага выканкама, сакратар Бабруйскага павятовага камітэта КП(б)Б, старшыня Бабруйскага павятовага выканкама. Узначальваў цэнтральныя органы ўлады БССР: у 1924—26 наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР, старшыня Бюджэтнай камісіі ЦВК БССР, да 1925 старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б. Кандыдат у члены Польскага бюро пры ЦК КП(б)Б у 1922; кандыдат у члены (1921—22) і член (1923—24) ЦБ КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 1921—26 і ЦВК СССР у 1922—27. У 1926 накіраваны на работу ў РСФСР. Апошняе месца работы — адказны сакратар партыйнай калегіі Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) Яраслаўскай вобл. Арыштаваны 16.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Серафімовіча, д. 2, кв. 307. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.8.1937 за «ўдзел у антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 23.5.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Літ.: ЭГБ, т. 3; БЭ, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".