Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАСЦЮКОВІЧ Раман Мікітавіч
[22.7.1905, в. Унтальянка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], чыноўнік. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту начальнік групы аховы здароўя Дзяржплана БССР. Арыштаваны 23.4.1938 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 5, кв. 4. Асуджаны «тройкай» НКВД 15.10.1938 як «польскі шпіён з 1935 г.» і «шкоднік, які перадаваў ворагам звесткі пра эканоміку БССР» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.2.1948. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 5.1.1955. Асабовая справа К. № 4241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.