Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КОЎЦЮХ Епіфан Іовіч
[21.5.1890, слабада Батурына Херсонскага пав. (паводле інш. звестак с. Высунск, цяпер Мікалаеўская вобл., Украіна). — 29.7.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], савецкі ваенны дзеяч. З сям’і рабочага. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), ваенную акадэмію РККА (1922), курсы ўдасканалення камсаставу (1928), курсы пры Ваенна-палітычнай акадэміі (1930). У Чырвонай арміі з 1918. Удзельнічаў у баях на Кубані, Паўночным Каўказе. У 1918—20 камандаваў Таманскай арміяй, стралковай дывізіяй і зводным корпусам 11 арміі. Паслужыў прататыпам Кожуха ў рамане А. Серафімовіча «Жалезны паток». Прымаў удзел у падаўленні Кранштацкага паўстання (1921). Аўтар кнігі «От Кубани до Волги и назад» (1926). Камандзір дывізіі, корпуса. З 1936 — армейскі інспектар БВА, нам. камандуючага БВА. Арыштаваны ў Смаленску па адрасе: вул. Сацыялістычная, д. 5, кв. 6. Асуджаны 29.7.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 22.2.1956 Вярхоўным судом СССР.
Літ.: БЭ, т.18.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 506]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.