Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРАЧ Ніна Емяльянаўна
[1929, Слонім Навагрудскага ваяв., цяпер Гродзенская вобл. — 2001, Светлагорск], навучэнка. З сям’і рабочага. Мела незакончаную вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, з’яўлялася дружыновай слонімскага СБМ. Вучылася ў слонімскай прагімназіі. Арыштавана 13.12.1944 у Слоніме падчас масавых арыштаў сяброў СБМ, але неўзабаве вызвалена. Вясной 1946 удзельнічала ў першым сходзе нелегальнай патрыятычнай арганізацыі «Чайка» ў Слоніме, выбрана яе сакратаром. Пазней адыйшла ад падпольнай дзейнасці, хавалася. Вучылася ў Інстытуце народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Арыштавана 23.6.1950 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 23, кв. 12. Асуджана 25.11.1950 як «былы член антысавецкай арганізацыі «Саюз беларускай моладзі» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл., затым пераведзена ў Дубраўны канцлагер МДБ Мардоўскай АССР. Вызвалена 20.4.1956. Жыла ў Светлагорску. Рэабілітавана Вярхоўным судом БССР 9.9.1975. Асабовая справа К. № 20436-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літ.: Антысавецкія рухі.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 461]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.