Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГАРДЗІЕНКА Вера Пятроўна
[1927, Мінск — ?], навучэнка. З сям’і службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 21.9.1944 у Мінску па адрасе: Пугачоўскі зав., д. 11, кв. 2. Асуджана 30.12.1944 як «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» і за «контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалена 5.7.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 11.5.1960. Асабовая справа Г. № 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.