Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КОСІК Іван Сяргеевіч
[1926, хут. Слаўкі Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Падчас арышту паштальён Кобрынскай канторы сувязі. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 25.11.1950 у Слаўках. Асуджаны 17.3.1951 як «член банды АУН» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер МДБ Комі АССР (р-н Інты). Вызвалены 12.7.1956. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.7.1956. Асабовая справа К. № 1983-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 503]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.