Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ІЛЬЮШЭНКА Мікалай Арцёмавіч
[1926, в. Ляўкова Глыбоцкі (Талачынскі?) р-н Віцебскай вобл. — ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Да 2-й сусветнай вайны жыў у в. Ляўкова. Арыштаваны 16.6.1942 (?). Месца арышту невядома. Асуджаны пазасудовым органам 22.6.1942 (?) як «агент нямецкай разведкі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Вызвалены 31.10.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Варонежскай ВА 30.5.1956. Асабовая справа І. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.