Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГАЛЫНСКІ Афроім Гіршавіч
[1921, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], музыкант. З сям’і рабочага. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. З 1941 дырыжор духавога аркестра вайсковай часці № 3205. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 15.4.1950 у Таліне. Асуджаны 30.5.1950 за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны паводле пастановы трыбунала Прыбалтыйскай ВА 16.11.1956. Асабовая справа Г. № 7516-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.