Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЖУК Еўдакія Пятроўна
[1917, в. Быстрыца Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], краўчыха, сястра Веры Жук. Працавала ў Кобрынскай арцелі «Сацыялістычная праца». Арыштавана 21.3.1951 у Кобрыне па адрасе: вул. Цевельская, д. 24. Асуджана 28.4.1951 за «неданясенне ўладам і сувязь з бандай АУН» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў (заменена на 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гады пазбаўлення правоў). Этапавана ў Агульны (?) канцлагер МДБ СССР. Вызвалена 30.6.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 10.6.1992. Асабовая справа Ж. № 10895-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.