Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАЛЬВАН (?) Пелагея Данатаўна
[1907, Віцебск — ?], гісторык. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык аддзела Віцебскага гістарычнага музея. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 13.2.1936 у Віцебску па адрасе: вул. 4-я Свярдлова, д. 18. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 15.5.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў адзін з Магаданскіх канцлагераў. Вызвалена 16.2.1939. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 12.10.1956. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.