Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАЧАНАЎ Герасім Артамонавіч
[1907, в. Бараўцы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 31.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дацэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута, член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 10.5.1937 у Віцебску па адрасе: пл. Леніна, д. 3, кв. 9. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 29.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.