Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КРЭЧАТОВІЧ Мікалай Мікалаевіч
[1906, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. дацэнт кафедры электратэхнікі Мінскага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 22.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пушкіна, д. 61, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКДБ 26.12.1945 за «здраду радзіме» і як «памагаты ў дзейнасці нямецка-фашысцкіх акупантаў, падазроны ў прыналежнасці да нямецкай агентуры» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 3.2.1956. Асабовая справа К. № 6560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.