Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВАЛЬКОВІЧ Любоў Фёдараўна
[1906, в. Лявонавічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], работнік культуры. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым бібліятэкарам у Цэнтральнай дзяржаўнай бібліятэцы. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 26.10.1945 у Мінску па адрасе: вул. Каменная, д. 15, кв. 4. Асуджана 15.2.1947 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда Беларусі 8.10.1993. Асабовая справа В. № 35650-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.