Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРПЕНКА Іван Іванавіч
[1905, мяст. Парычы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Светлагорскі р-н Гомельскай вобл. — 30.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык лабараторыі Віцебскай ветэрынарнай станцыі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.6.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 11-я Свярдлова, д. 19. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «дзейнасць у складзе антысавецкай групы» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.10.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 467]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.