Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУРВІЧ Цыля Ісакаўна
[1905, Мінск — ?], педагог, дачка Ісака Гурвіча, пляменніца Яўгеніі Гурвіч. Атрымала вышэйшую адукацыю (хутчэй за ўсё, скончыла БДУ). Выкладала ў МВПІ. Уступіла ў ВКП(б). Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 14.4.1938 у Мінску па адрасе: вул. Ленінская, д. 39, кв. 6. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 за «цесную сувязь з польскім агентам Шаломавым і шпіёнскую дзейнасць» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў Паўладары. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 18.10.1955. Асабовая справа Г. № 5554-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.