Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВІР Міхаіл Антонавіч
[1905, в. Мольнічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.8.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы — эканаміст завода «13 кастрычнік». Арыштаваны 28.3.1938 на станцыі Вешнякі Маскоўска-Казанскай (?) чыгункі па адрасе: вул. Сацыялістычная, д. 28. Асуджаны «тройкай» НКВД 2.8.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 6.8.1962. Асабовая справа В. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 260]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.