Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГЕЛЕР Эмануіл Раманавіч
[1903, Беласток, цяпер Польшча — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 20.11.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 13, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падpыўной арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Казахстане. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Г. № 6743-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.