Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГЕНІЮШ Іван Пятровіч
[1902, в. Крынкі Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 10 (?).2.1979, г. п. Зэльва Гродзенскай вобл.], грамадскі дзеяч, лекар-венеролаг, муж Ларысы Геніюш. Выпускнік Карлава ун-та ў Празе. Застаўся працаваць у Чэхаславакіі. У лют. 1935 узяў шлюб з Ларысай Міклашэвіч, у будучым вядомай паэтэсай Л. Геніюш. З 1941 сябра пражскага аддзела Беларускага камітэта самапомачы, увайшоў у склад рэвізійнай камісіі. У 1943 працаваў у Слоніме ў грамадзянскай адміністрацыі і лекарам. У ліп. 1947 разам з сям’ёй атрымаў чэхаславацкае грамадзянства. Арыштаваны ў Празе 5.3.1948, пазбаўлены грамадзянства. Знаходзіўся ў турмах Чэхаславакіі, Вены. Вывезены ў СССР, пасаджаны ва ўнутраную турму МДБ. У 1949 асуджаны Вярхоўным судом БССР да 25 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены ў 1956. Разам з жонкай вярнуўся ў Беларусь, жыў у Зэльве. Працаваў фельчарам у Зэльвенскай паліклініцы.
Літ.: Геніюш Л. Споведзь. Мн., 1993.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.