Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КОСАЎСКІ Ісэр Мендэлевіч
[1902, Астрашыцкі гарадок Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. рэдактар раённай газ. «Сацыялістычны шлях». Арыштаваны 3.10.1938 у Крычаве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 5.8.1939 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.12.1956. Асабовая справа К. № 2260-СН захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 503]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.