Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУРЭВІЧ Вульф Ашэравіч
[1901, в. Напраснаўка Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі p-н Магілёўскай вобл. — ?], работнік сельскай гаспадаркі. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў на Горкаўскай занальнай малочнай станцыі буйной pагатай жывёлы. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 24.4.1933. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмітpаўскі канцлагер Маскоўскай вобл. У 1935 высланы ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа Г. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.