Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВАЛОВІЧ Аляксандр Мікалаевіч
[1900, в. Вяззе Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 16.4.1939, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы інжынер планава-эканамічнага аддзела наркамата лясной прамысловасці СССР. Арыштаваны 12.10.1938 у Маскве па адрасе: Калашны зав., д. 4, кв. 24. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.4.1939 за «контррэвалюцыйную прапаганду» і «ўдзел у тэрарыстычнай групоўцы» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.2.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.