Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГЛАДОЎСКІ Іван Іванавіч
[1899, ст. Увараўка Заходняй чыгункі — 1.9.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. начальніка 1-й дыстанцыйнай службы пуці Зах. чыгункі. Арыштаваны 6.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Бутырскі вал, д. 5/7, кв. 62. Асуджаны «тройкай» НКВД 19.3.1938 за «ўдзел у права-трацкісцкай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 5.4.1995. Асабовая справа Г. № 66271 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 307]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.