Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГЕРМАН Ашэр Генухавіч
[1899, Варшава — ?], навуковец. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. дацэнт БДУ. Арыштаваны 21.9.1935 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 26, кв. 11. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.2.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Асабовая справа Г. № 29234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 297–298]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.