Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГУЦЭВІЧ Антон Фёдаравіч
[1899, в. Дзмітрыевічы Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дацэнт Віцебскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 1.9.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Фрунзе, д. 46, кв. 13. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 19.2.1940 як «сацыяльна-небяспечны элемент і агент польскай разведкі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.9.1956. Асабовая справа Г. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.