Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КОТ Дзмітрый Якаўлевіч
[1897, в. Малыя Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 9.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам начальніка 16-а Галоўнага ўпраўлення «НКОП» (?) СССР. Арыштаваны 1.7.1937 у Маскве па адрасе: Лявонцьеўскі зав., д. 12. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.10.1937 за «ўдзел у антысавецкай шкодніцка-дыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 16.6.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 504–505]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.