Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГРАБОЎСКІ Андрэй Паўлавіч
[1896, в. Сіпаліна Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 4.11.1937, Томск, НКВД], медык. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю. Падчас арышту загадчык медпункта в. Мішуціна Зыранскага р-на Томскай вобл. Арыштаваны 29.7.1937. Асуджаны 18.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.