Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ГРАДОЎСКІ Юльян Іосіфавіч
[1896 (паводле іншых звестак 1899), мяст. Сідра Сакольскага пав., Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча (паводле іншых звестак Украіна) — ?], службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1920—23 у Чырвонай арміі. Затым супрацоўнік газ. «Савецкая Беларусь». Арыштаваны 18.6.1927 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 86, кв. 20. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 8.8.1927 як «агент польскай разведкі» да 3 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Салавецкі канцлагер НКВД Комі АССР. У пачатку 1930-х г., верагодна, быў вызвалены. Працаваў аграномам. Зноў арыштаваны 2.12.1936 у Архангельску. Асуджаны 14.2.1937 Архангельскім абл. судом за «здраду радзіме» да 7 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе Г. (№ 33372-с, захоўваецца з фотаздымкам у архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны ваеннай пракуратурай Беларусі 21.5.1992. Па другой ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.3.1992.
Кр.: Поморский Мемориал: Книга памяти жертв политических репрессий. Архангельск, Т. 1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.