Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том III. Кнiга I  » ЖАБІНСКІ Сцяпан Антонавіч 

ЖАБІНСКІ Сцяпан Антонавіч

[1894, в. Рудаўка Ваўкавыскага пав. Гpодзенскай губ., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — ?], рэдактар, грамадскі дзеяч. З сялянскай сям’і. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. У 1914—17 у дзеючай рускай арміі. У 1920 старшыня Свіслацкага валаснога рэўкама. З 1923 член ВКП(б). Удзельнік партызанскага руху ў Зах. Беларусі. Арыштоўваўся польскімі ўладамі. На працэсе «сарака пяці» асуджаны да 4 гадоў зняволення. З 1927 у БССР. Падчас арышту працаваў у ЦВК БССР і, верагодна, адначасова загадчыкам аднаго з аддзелаў газ. «Звязда». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1933 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 51. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Вызвалены 11.6.1936. У пасляваенны час жыў у Віцебску. Напісаў успаміны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ж. № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Тв.: Начало пути // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".