Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАШЭЎСКІ (АГРАДЗІНСКІ) Андрэй Станіслававіч
[1894, в. Вільча Воля Радамскай губ., цяпер Польшча — 27.12.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела мінскай польскай газ. «Orka». Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 36/29, кв. 1. У сувязі з арыштам выключаны (8.8.1937) з ВКП(б). Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.4.1967. Асабовая справа К. № 19720-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.