Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ДУБІНСКІ Віктар Аляксандравіч
[1893, в. Наваельня Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 8.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З сям’і бел. святара. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту адказны выканавец па забеспячэнню завода «Метліт». Арыштаваны 8.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Граноўскага, д. 1, кв. 16. Асуджаны «тройкай» НКВД 7.10.1937 за «антысавецкую агітацыю і абарону «ворага народа Тухачэўскага» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.6.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.