Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВЯРЖБІЦКІ Восіп Восіпавіч
[1888, в. Агароднікі Гродзенскага пав., цяпер Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл. — 24.11.1937, Ленінград, НКВД], журналіст. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту супрацоўнік газ. «Балтиец» завода № 189 імя Арджанікідзе і інструктар газеты Пралетарскага паравознага завода. Арыштаваны ў Ленінградзе 1.11.1937 па адрасе: Васільеўскі востраў, 2-я лінія, д. 61, кв. 56. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 19.11.1937 за «контррэвалюцыйную, антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.