Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРКАЗОВІЧ Уладзімір Валер’янавіч
[1877, Магілёў — 3.8.1938, Масква, НКВД], вайсковец, педагог. З бел. дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Служыў у царскай арміі ў чыне капітана. Падчас арышту педагог АТК завода № 39. Арыштаваны 12.3.1938 у Адзінцове па адрасе: вул. Таварышчаўская, д. 14. Асуджаны «тройкай» НКВД Маскоўскай вобл. 16.7.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай групе афіцэраў, шпіянаж на карысць Японіі і антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 9.9.1957. Асабовая справа К. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 463–464]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.