Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ВАРОНЧАНКА Аляксандр Аўксенцевіч
[14.2.1905, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1935—36 загадчык агітацыйна-масавага аддзела Мінскага гаркама КП(б)Б, пасля сакратар Кагановіцкага РК КП(б)Б Мінска, наркам асветы БССР. Арыштаваны 3.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 28. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28.10.1937 як «актыўны член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі, створанай па заданні палякаў» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.5.1957. Асабовая справа В. № 10308-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.