Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » ЗУБРЫЦКІ Павел Міхайлавіч
[?, Магілёўская вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у БДУ. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 31.12.1944 у Мінску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.12.1945 як «актыўны нямецкі памагаты ў час нямецкай акупацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (Ірбіт). Вызвалены 31.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 30.5.1960. Асабовая справа З. № 16421-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.