Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » ШУКЕВІЧ-ТРАЦЦЯКОЎ Радыён Канстанцінавіч
[23.11.1893, в. Навіны, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 10.2.1942, Паўночлаг], журналіст, дзяржаўны і паліт. дзеяч. З 1918 на савецкай рабоце ў Слуцку і Смаленску. У 1919—21 служыў у Чырвонай Арміі. У 1922—24 у Галоўным упраўленні палітыка-асветнай работы, старшыня Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і мастацтва Наркамасветы БССР, сакратар Мінскага павятовага камітэта КП(б)Б. З 1924 рэдактар газ. «Беларуская вёска». У 1931—36 навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі, загадчык масавага сектара БелАН. У час чысткі ў кастр. 1935 выключаны з КП(б)Б; у 1936 пазбаўлены работы ў БелАН. Працаваў метадыстам у шахматным клубе. Арыштаваны 18.8.1938. Па пастанове Асобай нарады НКВД ад 9.2.1940 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Быў накіраваны ў Паўночлаг, дзе і памёр. Рэабілітаваны 2.2.1956.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.