Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » СЫЧ Пётр
[18.1.1912, Вілейскі пав. — 20.6.1963, Германія], пісьменнік, мемуарыст. Друкаваўся з 1932. Арыштаваны 3.10.1939, пасаджаны ў Вілейскую турму, з 1940 у Полацкай турме, дзе пасябраваў з В.Жук-Грышкевічам. Асуджаны на дзесяць гадоў прымусова-папраўчых работ. Вывезены ў Комі АССР, дзе быў да канца 1941. Паводле так званай дамовы «Сікорскі-Майскі» патрапіў у армію генерала Андэрса. У чыне паручніка прымаў удзел у баях пад Монтэ-Касіна, Анконай, Балонні, 4 разы паранены. З 1946 у Англіі, з 1951 у Германіі. З канца 1950-х г. — супрацоўнік бел. аддзела радыё «Свабода». Рэдагаваў час. «Шарсцень».
Літ.: Ля чужых берагоў. Мюнхен, 1955. С. 131; Пашкевіч А. Зваротныя дарогі. Беласток, 2001. С. 134; Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
[По книге: т. II, с. 255–256]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.