Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СЫРАКОМЛЯ Уладзіслаў 

СЫРАКОМЛЯ Уладзіслаў

[сапр.: Кандратовіч Людвік Францішак Уладзіслаў; крыптанімы: N.N.; K.; Ldwk Kndrtcz; 29.9.1823, фальварак Смольгава Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Смольгава Любанскага р-на Мінскай вобл. — 15.9.1862, Вільня], паэт, драматург, перакладчык, крытык, краязнавец. Паходзіў са шляхецкага роду герба «Сыракомля», назву якога ўзяў за псеўданім. У 1833 паступіў вучыцца ў павятовую школу пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы. Але ў 1835 улады зачынілі школу; давучваўся ў дамініканскай школе ў Навагрудку (1836—37). У 1841 уладкаваўся на службу ў канцылярыю радзівілаўскіх маёнткаў. У 1844 пасля жаніцьбы пераехаў у арандаваны маёнтак Залуча (цяпер Стаўбцоўскі р-н). Гэта быў плённы перыяд у яго творчасці. Напісаў паводле пачутай у Міры гісторыі «народную гутарку» «Паштальён», якая стала дэбютам С. ў друку (1844). Праз пераклад Л.Трэфалева гэты верш стаў надзвычай папулярнай у Расіі песняй «Когда я на почте служил ямщиком…» У вер. 1852 пераехаў у Вільню, бліжэй да выдавецтваў. У крас. 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына каля Вільні. З твораў, напісаных па-беларуску, да нас дайшлі толькі два — верш «Добрыя весці» (1848, 1861) і лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць усюды…» (1861). У 1856—58 неаднаразова выязджаў у Варшаву і Познань (Прускае каралеўства). Пасля гэтых паездак за С. быў устаноўлены сакрэтны нагляд. У крас. 1861 выступіў на патрыятычнай маніфестацыі ў Коўне з вершамі. Выехаў у Варшаву, а на зваротным шляху быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме. Знаходзіўся пад арыштам каля месяца. Вызвалены пад нагляд паліцыі. Памёр у час следства. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.

Тв.: Бел. пер.: Выбр. тв. Мн., 1966; Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: Успаміны, даследаванні гісторыі і звычаяў. Мн., 1992; Мінск. Мн., 1992; Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993.

Лiт.: Цвірка К. Слова пра Сыракомлю. Мн., 1975; Мархель У. Лірнік вясковы. Мн., 1983; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".