Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СТАШЭЎСКІ Васіль Пятровіч 

СТАШЭЎСКІ Васіль Пятровіч

[Базыль Сташэўскі; крыптанімы: В.С.; В.Ст.; 11(23).3.1895, в. Свінка Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Лугавая Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], празаік, драматург, педагог. У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну і ў час грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1918—20 і ў 1923 настаўнічаў. У 1920—21 служыў ваенкамам. У 1920 удзельнік антыпольскага руху на Случчыне. Уваходзіў у арганізацыю «Маладая Беларусь», партыю беларускіх эсэраў (БПС-Р), са студз. 1920 член Беларускай камуністычнай арганізацыі, са жн. член КП(б)Б. За пратэсты супраць арышту членаў БПС-Р выключаны ў маі 1921 з КП(б)Б. Публікавацца пачаў у 1923. У 1924 скончыў Мінскі настаўніцкі інстытут. Выкладаў гісторыю і літаратуру на настаўніцкіх курсах і на рабфаку ў Оршы. Першую п’есу апублікаваў у 1926. З 1926 жыў у Мінску. Адказны сакратар літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У 1928—29 працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». З 1929 адказны сакратар літаратурнага аб’яднання «Полымя». Член СП Беларусі з 1934. У 1936 Беларускі тэатр юнага гледача паставіў яго п’есу «Мікола Гоман». Арыштаваны 4.11.1936. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.6.1957.

Тв.: Бацька і сын; У цемры: П’есы. Мн., 1927; Беспрытульная: П’еска (у 1 дзеі). Мн., 1927; Архангелы з крэсаў: П’еса. Мн., 1930; Прысяга ў лесе: Шэсць сцэн з 1919—1920 гг. Мн., 1930; Шуміць Бярэзінка: Аповесці, апавяданні, нарысы. Мн., 1963.

Літ.: Александровіч С. Жывыя старонкі часу // Полымя. 1963, № 12; Сабалеўскі А. Васіль Сташэўскі // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Т. 2. Мн., 1975; Шушкевіч С. Талент грамадскага гучання // ЛіМ. 1975, 28 сак.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".