Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СКІРМУНТ Алена (Гелена) Аляксандраўна 

СКІРМУНТ Алена (Гелена) Аляксандраўна

[5.11.1827, в. Калоднае Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Столінскі р-н Брэсцкай вобл. — 1(13).2.1874], мастачка, мемуарыстка. Вучылася жывапісу ў Вільні ў В.Дмахоўскага. На працягу 1844—45 падарожнічала па Еўропе. Апроч партрэтаў і пейзажаў стварала абразы для касцёла. Займалася скульптурай, вырабіла медальёны з партрэтамі І.Лялевеля, Ю.Крашэўскага. У 1863 везла паўстанцам дэпешу Р.Траўгута. Арыштавана, саслана ў Тамбоў. Пасля ссылкі жыла ў Крыме, дзе выканала гіпсавыя плакеты «Міндоўг», «Гедымін», шахматы ў выглядзе войска Яна ІІІ Сабескага (сярод іх ёсць паляшук). Вяла дзённік, пісала мемуары (на польскай мове). Фрагменты рукапісаў з лістамі апублікаваны ў выданні «З жыцця ліцвінкі, 1827—1874» (1876).

Літ.: PSB; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".