Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » СЕРБЕНТА Віталь Андрэевіч
[2(14).6.1895, в. Люкяй Вілкавішскага пав. Сувалкаўскай губ., цяпер Марыямпальскі р-н, Літва — 26.10.1980, Мінск], гісторык, філосаф. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, рэдактар падпольных і легальных выданняў у Літве, Маскве, Варонежы, Харкаве. З 1920 загадчык аддзела друку Харкаўскага губкама КП(б)У, сакратар Літоўскай секцыі пры ЦК КП(б)У. Рэдактар літоўскай газ. «Darbininkш balsas» і час. «Raudonoju Dirva»; газ. «Красные резервы», «Красноармейская страница», «Коммунист» (орган ЦК КП(б)У). У 1920 скончыў гісторыка-філалагічны ф-т Харкаўскага ун-та; у 1922 — медыцынскі ф-т. У 1922—23 выкладчык Камуністычнага ун-та народаў Захаду. У 1924 скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. З 1924 у Беларусі. Загадчык Віцебскай губсавпартшколы. У 1925—27 нам. загадчыка аддзела друку ЦК КП(б)Б, з 1929 дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(б)Б. Прычыніўся да барацьбы з т. зв. беларускім нацыянал-дэмакратызмам; да выгнання з Мінска В.Доўнар-Запольскага, забароны друкаваць яго «Гісторыю Беларусі». Прафесар (1930), акадэмік БелАН (1931), доктар гістарычных навук (1934). У 1932—37 загадчык сектара Інстытута гісторыі БелАН. Арыштаваны 22.5.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.11.1937 асуджаны на 10 гадоў лагераў. Паўторна прыгавораны Асобай нарадай пры МДБ СССР ад 26.11.1949 да высылкі на пасяленне ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны 30.5.1956. З 1957 загадчык сектара, з 1967 навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР. Даследаваў гісторыю філасофіі і сацыялагічнай думкі ў Беларусі і Літве. Сааўтар кніг «З гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі» (1962), «Нарысы гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі, 1919—1968» (1968).
Літ.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.