Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том II » СЕМАШКЕВІЧ Раман Мацвеевіч
[1900, мяст. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер вёска Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — канец 1937, Масква, НКВД], жывапісец, графік, скульптар. Скончыў гімназію ў Вільні. Афармляў час. «Рунь» (1923), які выдавалі навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі. Член КСМЗБ. З 1924 жыў у СССР. Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме, скончыў яго ў 1927 па класе скульптуры. Накіраваны вучыцца ў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут ў Маскве (ВХУТЕИН) на ф-т жывапісу, які скончыў у 1930. Выстаўляцца пачаў у 1924; удзельнік 3-й Усебеларускай мастацкай выставы (1930). У 1932 наладзіў персанальныя выставы ў Петрыкаве, Мазыры, Мінску. Аўтар жывапісных работ: «Галадоўка палітзняволеных у Лукішскай турме», «На этапе», «Паны забіраюць апошнюю карову», «Бойка з секвестратарамі», «Здзек паліцыі»; партрэтаў А.Грыневіча, В.Таўлая, Я.Купалы, Я.Коласа, групавога партрэта М.Галадзеда, М.Гікалы і А.Александровіча; скульптурнай кампазіцыі «Юны змагар». Арыштаваны 2.11.1937, усе творы былі канфіскаваны. Паводле рашэння «тройкі» расстраляны.
Літ.: Салагуб А. Раман Семашкевіч // ЛіМ. 1932, 19 ліст.; Ліс А. Пякучай маланкі след. Мн., 1981; Васільева Н. Ён жыў, каб ствараць… // ЛіМ. 1988, 15 крас.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.